• Галоўная
  • Контакты
  • Карта сайта
+7 (915)
        389-30-36
     у Расіі
+ 375 (17)
        513 09 59
   513 09 69
   513 09 63

     у Беларусі

Прадукцыя

Тэхналагічныя магчымасці  друкарнi «Максiпрынт» дазваляюць вырабляць наступныя віды прадукцыі:

 
1.Самаклейныя  этыкеткі.
 
Самаклейныя этыкеткі складаюцца з павярхоўнага пакрыцця, папяровай або сінтэтычнай асновы, клеючага пласта і падкладкі:

Выбар матэрыялу для этыкеткі залежыць ад прызначэння і вобласці яе выкарыстання.

 
Пасля вырабу самаклейныя этыкеткі маюць фармат рулона.

 

 

1.1 Поўнакаляровыя этыкеткі вырабляюцца на аснове шырокага спектру рулонных папяровых і сінтэтычных матэрыялаў вядучых сусветных вытворцаў. Этыкеткі ўжываюцца ў розных галінах:
 
- харчовая прамысловасць
 
- касметыка
 
- бытавая хімія
 
- алкагольныя і безалкагольныя напоі і інш.
 
У Раздзеле Фотагалерэя Вы можаце ўбачыць выявы этыкетак нашай вытворчасці.
 
Нашы спецыялісты гатовы аказаць максімальную кансультацыйную дапамогу для выбару аптымальных варыянтаў самаклейных матэрыялаў і клеяў для Вашых самаклейных этыкетак.

 

1.2  Тэрмаэтыкеткi.
Самаклейныя ТЭРМАэтыкеткi  прызначаны для нанясення на іх дадатковай інфармацыі з дапамогай паліграфічнай тэхнікі або з дапамогай прынтэроу.
 
Тэрмаэтыкеткi могуць быць як з друкам, так і без:
  

         Асноўныя выкарыстоўваемыя віды тэрма-матэрыялаў - паперы ТермаТоп і ТермаЭка.

 

2. Стужкі ўпаковачныя на аснове розных матэрыялаў (паперы ламініраванай поліэтыленам, фальгі кашыраваннай і інш.).

Стужкі ўпаковачныя выкарыстоўваюцца для фасоўкі рознай прадукцыі, у асноўным харчовых прадуктаў.

3. Брэнд-стужкі самаклейныя.

 

Па ўсіх пытаннях аб прапанаванай намі прадукцыі просім Вас звяртацца да нашых спецыялістаў па працы з кліентамі (раздзел Кантакты). Мы зробім усё магчымае для максімальнага задавальнення Вашых запатрабаванняў у этыкетачнай, упаковачнай прадукцыі, інфармацыі.